Рэпрадукцыя карціны Адольфа Гугеля «Сонейка» (с.100)
Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Адольфа Гугеля «Сонейка».
На палатне мастака — партрэт дзяўчынкі.
Напэўна, яна некага чакае ці нешта сур’ёзна абдумвае.
Светлыя валасы свабодна падаюць на плечы, погляд яе цёмных вачэй крыху засяроджаны, скіраваны некуды ўдалеч.
Побач з гераіняй — некалькі вялікіх яркажоўтых сланечнікаў.
Яны надаюць карціне свежасць, пяшчоту, адчуванне радасці.
Як вы думаеце, чаму карціна атрымала такую назву?
Паспрабуйце паводле створанага мастаком вобраза апісаць словамі характар дзяўчынкі.